Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

Навіны чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Мінску і Рызе

15 Май 2014

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Фінляндыі 0:2 на ЧС у Мінску

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Фінляндыі 0:2 на ЧС у Мінску

Хакеісты зборнай Беларусі прайгралі Фінляндыі 0:2 на ЧС у Мінску

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакеісты зборнай Беларусі ва ўпартай барацьбе прайгралі камандзе Фінляндыі ў сваім чацвёртым матчы чэмпіянату свету ў Мінску, але змагаліся на роўных, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь - Фінляндыя - 0:2 (0:1, 0:0, 0:1).

"Мінск-Арэна". 14 447 гледачоў.

Беларусь: Лаланд; Дзянісаў - Явенка, Сцяпанаў - Грабоўскі - Калюжны; Корабаў - Грабарэнка, Плат - Стась - С.Касціцын; Стасенка - Усенка, Угараў - Кітараў - А.Касціцын; Кальцоў - Волкаў - Яфіменка; Гатавец, Кавыршын.

Фінляндыя: Рыне; Мянцюля - Хіетанен, Лехцера - Конціёла - Палола; Охтамаа - Каралахці, Ёкінен - Камароў - Пакарынен; Ківістэ - Лаюнен, Іманен - Е.Салінен - Хухтала; Савінайнен - Саламякі - Т.Салінен.

Шайбы: 0:1 - Конціёла (Мянцюля, Рыне, 16.30), 0:2 - Конціёла (Лехцера, Ёкінен, 59.44).

Кідкі: 15-15.

Штраф: 12-8.

Стартавая дваццацімінутка, як зрэшты, і ўвесь матч, праходзіла ва ўпартай барацьбе, прычым абодва сапернікі асаблівую ўвагу ўдзялілі абароне сваіх варотаў. Таму 14 447 гледачоў (новы рэкорд мінскага ЧС), якія запоўнілі трыбуны "Мінск-Арэны", не ўбачылі мноства небяспечных момантаў. Лік быў адкрыты на 17-й мінуце сустрэчы, калі фіны правялі добрую атаку, і Петры Конціёла паразіў вароты Кевіна Лаланда, які ўпершыню заняў месца на апошнім рубяжы абароны беларускай зборнай. У другой трэці паядынку абедзве каманды стварылі мала пагроз абарончым парадкам і ў асноўным вялі пазіцыйную барацьбу. Беларусы тройчы мелі колькасную перавагу, але так і не змаглі рэалізаваць яе. Вельмі добры момант для ўзяцця варот меў Андрэй Сцяпанаў, але шайба ў вароты не прайшла. Фінскія хакеісты гулялі вельмі арганізавана і больш спадзяваліся на контратакі, але і яны поспеху не прынеслі. Трэці перыяд сустрэчы быў падобны на два папярэднія - каманды стараліся не дапускаць уласных памылак, чакаючы промахаў сапернікаў. Мінут за 7 да сірэны падапечныя Глена Хэнлана паскорылі тэмп і прыціснулі сапернікаў да іх варот, якія цудоўна абараняў Пека Рыне. У гэты час фіны толькі абараняліся, адбіваючыся ад шматлікіх атак беларусаў. Надзеі на выратаванне яшчэ заставаліся, але за 2 мінуты да заканчэння трэцяга перыяду Дзмітрый Корабаў быў адпраўлены на лаўку штрафнікоў. За паўмінуты да фінішу беларусы замянілі галкіпера палявым іграком, фіны скарысталіся гэтым і адправілі шайбу ў пустыя вароты - 2:0. Тым не менш, гаспадары не заслугоўваюць слоў папроку, яны аддалі барацьбе ўсе сілы, але ўсё ж уступілі больш вопытным сапернікам.

На матчы беларускіх і фінскіх хакеістаў прысутнічаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У першым сённяшнім матчы каманд групы А зборная Латвіі перамагла хакеістаў ЗША - 6:5. Такім чынам, цяпер становішча тут такое: Расія - 12 ачкоў (4 матчы), Латвія - 9 (4), ЗША - 6 (4), Фінляндыя - 6 (4), Беларусь - 6 (4), Германія - 5 (4), Швейцарыя - 3 (4), Казахстан - 1 (4).

Зборная Беларусі свой наступны матч правядзе ў суботу, 17 мая, супраць каманды Германіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі