Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прэзідэнцкія выбары-2015

Прэзідэнцкія выбары-2015 у Беларусі

23 Ліп 2015

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 23 ліпеня стартуе збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Гэты этап прэзідэнцкай кампаніі прадоўжыцца да 21 жніўня ўключна, паведамляе БЕЛТА.

Грамадзяне, да якіх будуць звяртацца зборшчыкі подпісаў, павінны звяртаць увагу, ці правільна запоўнены падпісныя лісты. На правым баку падпіснога ліста павінны быць пазначаны без скарачэнняў звесткі аб асобе, якая вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты (прозвішча, імя і імя па бацьку, дата нараджэння, пасада (занятак), месца работы і месца жыхарства, партыйнасць). Таксама там пазначаецца прозвішча, імя і імя па бацьку члена ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Падпісны ліст запаўняецца на беларускай або рускай мове. Звесткі аб выбаршчыку, прадугледжаныя ў графах 1-5, могуць запаўняцца як самім выбаршчыкам, так і іншымі асобамі, у тым ліку членам ініцыятыўнай групы, які збірае подпісы. Але выбаршчык уласнаручна ставiць у падпісным лісце дату подпісу і распісваецца ў графах 6 і 7. Подпісы выбаршчыкаў нумаруюцца. У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі толькі аднаго горада абласнога падпарадкавання, раёна, а ў гарадах з раённым дзяленнем - аднаго раёна.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаАкрамя таго, член ініцыятыўнай групы павінен мець пасведчанне, выдадзенае Цэнтральнай камісіяй, і дакумент, які засведчвае асобу. Гэтыя дакументы прад'яўляюцца выбаршчыкам.

Збор подпісаў можа праводзіцца ў час пікетаў. Дазвол на такі пікет не патрэбны, калі ён арганізуецца ў месцы, не забароненым мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Напрыклад, у Мінску пікетаванне забаронена на аб'ектах метрапалітэна, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах; на Кастрычніцкай плошчы, плошчы Незалежнасці, плошчы Перамогі, плошчы Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальнай плошчы, плошчы Якуба Коласа; на адлегласці меншай за 200 м ад будынкаў рэзідэнцый Прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савета Міністраў; на адлегласці меншай за 50 м ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць і бяспеку дзяржавы. У сталіцы пікетаванне для збору подпісаў можа праводзіцца з 8.00 да 22.00.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаА вось збор подпісаў у ваеннаслужачых, якія знаходзяцца ў воінскіх часцях, ажыццяўляецца па ўзгадненні з камандзірамі воінскіх часцей у пазаслужбовы час у месцы, вызначаным камандзірам часці. Пры зборы подпісаў у выбаршчыкаў, якія пражываюць у інтэрнаце, члены ініцыятыўных груп павінны выконваць правілы ўнутранага распарадку інтэрната, што прадугледжваюць парадак наведвання інтэрната асобамі, якія не пражываюць у ім.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаПры зборы подпісаў забараняецца прымушэнне і ўзнагароджанне выбаршчыкаў за іх унясенне. У гэтым выпадку маецца на ўвазе перадача выбаршчыку грашовых сродкаў, падарункаў, іншых матэрыяльных каштоўнасцей, правядзенне льготнай распрадажы тавараў або бязвыплатнае ці на льготных умовах аказанне паслуг. Не дапускаецца ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаГрамадзяне, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, не маюць права прыцягваць асоб, якія знаходзяцца ў іх у падпарадкаванні або іншай службовай залежнасці, для збору подпісаў выбаршчыкаў у рабочы час. Не дапускаецца правядзенне збору подпісаў у ходзе службовых камандзiровак. Таксама члены ініцыятыўных груп не маюць права пры зборы подпісаў раздаваць выбаршчыкам друкаваныя матэрыялы. Інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі данымі асоб, у падтрымку якіх ажыццяўляецца збор подпісаў, могуць прадастаўляцца выбаршчыкам толькі для азнаямлення.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаРаней Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта. Усяго ЦВК дапусціла да ўдзелу ў зборы подпісаў 8 ініцыятыўных груп: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна, Сяргея Гайдукевіча, Віктара Цярэшчанкі, Мікалая Улаховіча, Жанны Раманоўскай, Таццяны Караткевіч і Анатоля Лябедзькі.

У Беларусі пачынаецца збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду ПрэзідэнтаДля таго каб кандыдат быў зарэгістраваны, трэба сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў. Пры гэтым канкрэтны грамадзянін Беларусі мае права ставіць подпіс за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў, але ён не можа падпісвацца два і больш разоў за аднаго прэтэндэнта.

Каардынатары ініцыятыўнай групы павінны здаць падпісныя лісты ў адпаведную, раённую або гарадскую, выбарчую камісію не пазней за 21 жніўня 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі