Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Ліп 2018

Дар'я Домрачава стала першым зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў

Дар'я Домрачава стала першым зорным паслом II Еўрапейскіх гульняў

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" аб'явіў аб запуску інфармацыйнага праекта "Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння першым уладальнікам гэтага тытула стала чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Герой Беларусі Дар'я Домрачава. Сертыфікат аб прысваенні звання зорнага пасла праслаўленай беларускай спартсменцы ў зале Алімпійскай славы НАК уручыў дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Георгій Катулін.

Ён адзначыў, што прыярытэтнымі задачамі праекта з'яўляюцца папулярызацыя і фарміраванне станоўчага іміджу II Еўрапейскіх гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягненне да іх грамадскай увагі, стымуляванне цікавасці жыхароў Беларусі і сусветнай грамадскасці да маючай адбыцца мультыспартыўнай падзеі, папулярызацыя відаў спорту, уключаных у праграму Еўрапейскіх гульняў. У лік зорных паслоў увойдуць вядомыя асобы са свету спорту, мастацтва і культуры не толькі Беларусі, але і замежных краін.

Дар'я Домрачава сказала, што для яе вельмі ганарова стаць першым зорным паслом маючых адбыцца спаборніцтваў у Мінску. На яе думку, на II Еўрапейскіх гульнях павінны заззяць новыя зоркі спорту, якія пасля будуць успамінаць беларускую сталіцу як горад, у якім яны дабіліся сваіх першых вялікіх поспехаў.

Як паведаміў Георгій Катулін, услед за Дар'яй Домрачавай сертыфікаты зорных паслоў II Еўрапейскіх гульняў атрымаюць вядомыя цыркавыя артысты браты Запашныя.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 201 камплект узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў 10 відах спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі