Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў мэтах папулярызацыі набыткаў айчыннай пісьмовай культуры, захавання пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае унікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.
Невыпадкова і то, што Дзень беларускага пісьменства ладзіцца ў першыя дні новага навучальнага году. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры сферы, што фармуюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.
Традыцыйна свята адбываецца ў гарадах, што паўсталі гістарычнымі цэнтрамі культуры, наукі, літаратуры і кнігадрукавання. Упяршыню яно прайшло ў 1994 годзе ў Полацку. Сталіцамі Дня беларускага пісьменства былі таксама Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў. У гэтым годзе эстафету прыняў горад Смаргонь Гродзенская вобласці.
На тэрыторыі Смаргонскага раёну некаторы час жыў вядомы беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык Францішак Багушэвіч. У 1898 годзе ён пасяліўся ў маёнтку Кушляны, дзе зараз створаны яго літаратурна-мемарыяльны музей.
Традыцыйна кожнае свята пісьменства пакідае знакі павагі да людзей, што сваім служэннем Айчыне адметныя ў гістарычнай памяці народу. У гэтым годзе ў цэнтры Смаргоні будзе адкрыты помнік Францішку Багушэвічу.
6 верасня святкаванне Дня белорускага пісьменства распачнецца літургіяй ў Саборы Прэабражэння Гасподня. Асноўныя мерапрыемствы на працягу дня адбудуцца на цэнтральнай гарадской плошчы і ў летнім амфітэатры гарадскога парку.
У гарадскім парку пройдзе фестываль кнігі и прэсы. Будзе працаваць шэраг кніжных выстаў, адбудзецца свята дзіцячай кнігі і прэсы, канцэрт духавой музыкі.
Увечары 6 верасня на галоўнай сцене адбудзецца урачыстае закрыццё Дня беларускага пісьменства, передача эстафеты, адмысловага вымпела, сталіцы наступнага свята - гораду Хойнікі Гомельскай вобласці. Гасцей і ўдзельнікаў свята чакае канцэрт з удзелам вядомых мастацкіх калектываў Беларусі.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства паўстаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значная падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы адбываюцца ня толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта тэматычныя заняткі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры.
Штогод у святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства бяруць удзел высокія афіцыйныя асобы Беларусі, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі дыпмісій, замежныя дэлегацыі.
Святкаванне Дзён беларускага пісьменства ў малых гарадах спрыяе ўмацаванню іх інфраструктуры, садзейнічае развіццю турызму ў рэгіёнах, знаёміць жыхароў краіны і шматлікіх гасцей з замежжа з матэрыяльнымі і духоўнымі помнікамі Беларусі.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|